Як напісаць лісты журналісткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай

Журналістак «Белсату» асудзілі на два гады турмы за стрым з плошчы Пераменаў.

18 лютага суддзя Наталля Бугук пакарала журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову двума гадамі ў калоніі агульнага рэжыму.

Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову абвінавацілі ў тым, што яны нібыта бралі актыўны ўдзел і нават кіравалі «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі за сабою парушэнне працы грамадскага транспарту. Следства сцвярджала, што стрым журналістак з пратэставай акцыі 15 лістапада нібыта пацягнуў за сабою прыпыненне руху трынаццаці аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных (хаця большасць з гэтых маршрутаў наагул не маюць дачынення да плошчы Пераменаў, дзе іх затрымалі).

Чацвёрты дзень суда над журналісткамі «Белсату». Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай агучылі вырак. Ім прысудзілі два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Менск, Беларусь. 18 лютага 2021 года. Фота: АВ / «Белсат»

Абаронцы дзяўчат падалі касацыйную скаргу на рашэнне Фрунзенскага суда Менску. Разглядаць скаргу будуць 23 красавіка ў Менскім гарадскім судзе.

Каб падтрымаць дзяўчат, можна напісаць ім ліст.

Кацярыне Андрэеўне Бахвалавай (Андрэевай), Дар’і Дзмітрыеўне Чульцовай

222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Таксама за кратамі знаходзіцца Кацярына Барысевіч, журналістка парталу TUT.by. На 23 сакавіка яе перавялі таксама ў Жодзіна.

Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года за стрым з жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Праваабаронцы прызналі журналістак палітвязнямі. 18 лютага 2021 года суд Фрунзенскага раёну Менску пакараў Кацярыну і Дар’ю 2 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі. Нашыя каляжанкі не прызналі сваёй віны і лічаць пераслед помстаю спецслужбаў за прафесійную дзейнасць.

Адвакаты Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай абскардзілі вырак журналісткам

СК belsat.eu

Hавiны