У Расеі прымаюць закон, які дазваляе карупцыю


Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расеі ў першым чытанні прынялі законапраект, які дапускае карупцыю пры «надзвычайных абставінах». Дакумент прадугледжвае, што такімі абставінамі могуць быць стыхійныя бедствы, эпідэміі, забастоўкі і тэракты, паведамляе «Эхо Москвы».

У Расеі з’явіўся законапраект, пасля прыняцця якога заканадаўцамі, адмысловая камісія будзе вызваляць чыноўнікаў ад адказнасці за карупцыю. У надзвычайных абставінах цяпер на заканадаўчым узроўні можа быць адмененая адказнасць за карупцыйныя злачынствы не толькі для чыноўнікаў, але і для кіраўнікоў муніцыпалітэтаў, дэпутатаў, пракурораў і нават суддзяў. Надзвычайнымі абставінамі, паводле дакументу, могуць быць стыхійныя бедствы, пажары, эпідэміі, забастоўкі і тэракты.

У выпадку, калі дзяржаўнага службоўца зловяць на карупцыі, яго могуць вызваліць ад адказнасці. Але цягам месяца чыноўнік мусіць зліквідаваць парушэнне.

Летась Генеральная пракуратура Расеі паведаміла пра рост карупцыйных злачынстваў у краіне.

Hавiны
Лукашэнка: У Беларусі няма ні карупцыі, ні алігархаў. Як расследаванні «Белсату» зняпраўджваюць гэта
2021.02.11 16:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў