Палітвязень Сяргей Пятрухін на знак пратэсту ў турме парэзаў жылы


Блогер з Берасця, палітычны вязень Сяргей Пятрухін, які цяпер перабывае ў турме № 4 Магілёва, на знак пратэсту супраць антысанітарыі ў камеры парэзаў сабе жылы. За гэта яго змясцілі ў карцар, паведаміў у сваім Facebook актывіст Уладзімір Шанцаў.

Палітычны вязень Сяргей Пятрухін у магілёўскай турме парэзаў сабе жылы. На такі крок блогер з Берасця пайшоў на знак пратэсту.

«Палітвязень Сяргей Пятрухін, які цяпер у турме № 4 Магілёва, быў змешчаны ў карцар пасля таго, як ён парэзаў сабе жылы. Прычына – жудасная антысанітарыя ў камеры, куды яго перавялі, і немагчымасць перабывання з прысутным там кантынгентам», – напісаў Уладзімір Шанцаў.

Актывіст таксама паведамляе, што Сяргей Пятрухін застаецца ў карцары з 27 лютага і прабудзе там да 17 сакавіка. Цяпер ягоны стан здавальняючы, ён меў сёння сустрэчу з адвакатам.

Hавiны
«Справа Кабанава і Пятрухіна»: на суд пусцілі незалежныя СМІ, але не прывезлі самых блогераў
2021.02.16 21:26

Блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады»). Ім пагражае да трох гадоў зняволення.

Гісторыі
«У турме стаў беларускамоўным». Хто такі Сяргей Пятрухін, якога разам з блогерам Кабанавым будуць судзіць
2021.02.11 10:50

СК belsat.eu

Стужка навінаў