Наскевіча адправілі ў адстаўку. Яго замяніў былы працаўнік КДБ


Даведка

Кіраўнік Следчага камітэту Іван Наскевіч пакінуў сваю пасаду, паведамляе БелТА. Цяпер яе зойме былы намеснік генеральнага пракурора Дзмітрый Гара (на фота).

Іван Наскевіч кіраваў Следчым камітэтам з лістапада 2015 года. Менавіта на перыяд ягонай працы прыйшліся «справа БелТА» і «справа «Белага легіёну». А за апошні год Беларусь зазнала палітычны пераслед у маштабе, які да гэтага ўявіць было немагчыма. Усяго са жніўня распачалі больш як 2300 палітычна матываваных крымінальных справаў.

Дзмітрый Гара нарадзіўся ў Тбілісі. У беларускіх сілавых структурах ён працуе з 1993 года. Кіраваў следчым аддзелам КДБ Берасцейскай вобласці, 10 гадоў быў начальнікам следчага ўпраўлення КДБ. З 31 снежня 2019-га займаў пасаду намесніка генеральнага пракурора.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў