Ігару Лосіку выставілі новае абвінавачанне. На знак пратэсту ён спрабаваў парэзаць сабе жылы

Ігар Лосік, які за кратамі з 25 чэрвеня мінулага году, распачаў сухое галадаванне. На такі крок палітвязень пайшоў пасля таго, як яму выставілі новае абвінавачванне, паведамляе Радыё «Свабода».

Ігару Лосіку, адміністратару тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу», выставілі новае абвінавачанне. У адказ на гэта палітвязень на вачах у следчага і адваката спрабаваў парэзаць сабе жылы і абвесціў сухое галадаванне на знак пратэсту.

Ігара Лосіка затрымалі летась, 25 чэрвеня. Рэдактара канала «Беларусь головного мозга» і кансультанта «Радыё Свабода» вінавацяць у арганізацыі масавых закалотаў па артыкулах 293 і 342 Крымінальнага кодэксу. 15 снежня, пасля чарговага падоўжання тэрміну ўтрымання пад вартаю, вязень распачаў галадоўку, якая цягнулася 41 дзень.

«У мяне ніколі не было жадання неяк вылучацца, я не хацеў публічнасці». Ігар Лосік спыніў галадоўку

СК Belsat.eu

Hавiны