У судзе Смаргонскага раёну сёння працягваўся разгляд крымінальнай справы гальшанца Івана Вярбіцкага. Яго могуць пазбавіць волі на 10 гадоў, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Івана Вярбіцкага вінавацяць адразу паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
Мужчына прызнае віну толькі ў апошнім: падчас затрымання ён разарваў пастанову пракурора.
Паводле матэрыялаў справы, Іван Вярбіцкі 14 кастрычніка 2020 года размясціў у Telegram-чаце заклікі пашкодзіць кактэйлямі Молатава будынак КДБ і падпаліць пракуратуру Ашмянскага раёну. У гэты ж дзень ён там жа заклікаў падпаліць транспарт праваахоўнікаў.
Пракурор Сяргей Кавальчук патрабуе прызначыць Вярбіцкаму 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прыняць рашэнне давядзецца суддзі Людміле Пятровай.
ЯП belsat.eu