Еўразвяз можа праверыць, ці выкарыстоўваў Лукашэнка іхныя грошы для ўласных мэтаў


У Еўразвязе сумняюцца, што Аляксандр Лукашэнка мог выкарыстоўваць фінансавую дапамогу ЕЗ для ўласнага ўзбагачэння. Па каментары да еўрапейскіх дзеячаў звярнулася «DW».

«Такога не павінна быць, каб сродкі ЕЗ выкарыстоўваліся для асабістага ўзбагачэння і падвышэння дабрабыту Лукашэнкі», – сказала дэпутатка Еўрапарламенту і сябра Камітэту для кантролю за бюджэтам Віёля фон Краман. Яна таксама запэўніла, што ініцыюе ў парламенце адпаведнае правяранне.

Таксама выданне «DW» накіравала ў Еўразвяз афіцыйны запыт.

«Меркаванні, якія з’явіліся ў СМІ, што дапамога ЕЗ сышла на будынкі ці рэзідэнцыі рэжыму Лукашэнкі, цалкам неабгрунтаваныя і беспадстаўныя», – адказала прадстаўніца ЕЗ у пытаннях суседства і пашырэння Ана Пісанэра.

Раней у фільме-расследаванні праекту Сцяпана Пуцілы «Залатое дно» сцвярджалася, што грошы, якія Еўразвяз даваў на экалагічныя праекты, выкарыстоўваліся для рэзідэнцыяў Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама сцвярджалі, што людзі з асяродку Лукашэнкі на крэдыты Еўразвязу будавалі нерухомасць і прадавалі за больш высокі адсотак. А розніцу бралі сабе і Лукашэнку.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў