«Галасы ЗМеста» не паедуць на «Еўрабачанне» з песняй «Я научу тебя»


Еўрапейскі трансляцыйны звяз паведаміў, што песня «Я научу тебя», якою гурт «Галасы ЗМеста» меў рэпрэзентаваць краіну на «Еўрабачанні», не адпавядае правілам конкурсу. Таму кампазіцыя не можа быць ужытая.

Еўрапейскі трансляцыйны звяз паведаміў, што песня «Я научу тебя» ў цяперашнім выглядзе не можа быць ужытая на «Еўрабачанні». Яна супярэчыць непалітычнай прыродзе конкурсу.

Для ўдзелу ў сёлетнім «Еўрабачанні» ад Беларусі адабралі баранавіцкі гурт «Галасы ЗМеста».

Гурт «Галасы ЗМеста», які мае рэпрэзентаваць Беларусь на «Еўрабачанні-2021».
Фота: ATN_BTRC/TG

Дызайн YouTube-каналу гурта (каля 16 тысяч падпісантаў) аформлены ў чырвона-зялёных колерах дзяржаўнага сцяга. Летась «Галасы ЗМеста» сталі вядомыя пасля песень, якія высмейвалі беларускіх пратэстоўцаў і апазіцыйных палітычных дзеячаў. Яны хацелі рэпрэзентаваць Беларусь песняй «Я научу тебя». У ёй ёсць словы: «я научу тебя плясать под дудочку… я научу тебя ходить по струночке».

Hавiны
БТ абрала ўдзельніка «Еўрабачання-2021» ад Беларусі. Гэта праўладны баранавіцкі гурт «Галасы ЗМеста»
2021.03.09 17:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў