Брытанскі штам каронавіруса дайшоў да Беларусі


У Беларусі выявілі першыя выпадкі заражэння брытанскім штамам каронавіруса. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Штам знайшлі ў людзей, якія прыехалі ў Беларусь з Польшчы, Украіны і Егіпту. Яшчэ некалькі чалавек заразіліся ім ужо на тэрыторыі краіны.

Брытанскі штам SARS-CoV-2 выявілі ў лістападзе 2020 года. Ён дайшоў ужо больш як да ста краінаў. Яго лічаць больш небяспечным за звычайны каронавірус.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў