215 дзён пратэстаў. Абвінавачванне Ціханоўскаму, палітвязні на знак пратэсту рэжуць сабе жылы


У Беларусі 215 дзён грамадзяне краіны пратэстуюць супраць фальсіфікацыяў, гвалту сілавікоў і патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі. Галоўныя падзеі гэтага дня ў аглядзе «Белсату».

Ціханоўскаму выставілі канчатковае абвінавачанне

ГСУ Следчага камітэту завершыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні блогера Сяргея Ціханоўскага, лідара незарэгістраванага аб’яднання «Народная грамада» Мікалая Статкевіча ды іхных паплечнікаў.

Сяргей Ціханоўскі на акцыі 24 траўня.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Сяргея Ціханоўскага вінавацяць у злачынствах паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 293 («Арганізацыя масавых закалотаў»);
  • ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці»);
  • ч. 2 арт. 191 («Перашкода працы ЦВК»);
  • ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Максімальную санкцыю прадугледжвае частка 1 артыкулу 293: паводле яе блогер можа атрымаць да 15 гадоў зняволення.

Абноўлена
Ціханоўскаму выставілі канчатковае абвінавачанне. Ён можа атрымаць да 15 гадоў зняволення
2021.03.11 10:27

Былая кандыдатка на прэзідэнцкую пасаду Святлана Ціханоўская пракаментавала выстаўленне абвінавачанняў свайму мужу Сяргею Ціханоўскаму.

Святлана Ціханоўская.
Фота: ТГ-канал Святланы Ціханоўскай

«Абвінавачанні Сяргею [Ціханоўскаму. – Заўвага belsat.eu] – гэта не суд, а расправа. Суддзям, следчым і пракурорам, якія збіралі гэтую справу, хачу сказаць: я разумею, што пры гэтым рэжыме вы ўжо нічога не вырашаеце. Але вашымі рукамі цяпер здзяйсняюць асабістую помсту – помсту чалавеку, які стаў сапраўдным лідарам беларусаў.

Сяргей не здаецца і не здасца. Ён ведае, што беларусы працягваюць барацьбу, і разумее, што ўсе, хто прайшоў праз палітычныя прысуды і пераслед, будуць рэабілітаваныя. Сяргей перадае пасланні нашым дзецям, піша сцэнары для фільмаў пра Беларусь і застаецца вольным духам чалавекам у любых умовах. Я ведаю: ён хоча, каб мы не спыняліся. І мы не спынімся, пакуль не даможамся вызвалення ўсіх палітвязняў», – запэўніла Святлана Ціханоўская.

Пратэсты зняволеных палітвязняў

Зміцер Фурманаў, арыштаваны ў Горадні па так званай справе Ціханоўскага, 11 сакавіка абвесціў галадаванне. Ён пайшоў на гэты крок «з-за жудасных умоваў утрымання ў гарадзенскай турме».

«З лютага на яго надзяваюць кайданкі, нават калі ён ідзе на прагулку альбо адправіць ліст», – распавялі «Белсату» сваякі затрыманага.

Зміцер Фурманаў. Фота – тэлеграм Фурманава

Акрамя таго, Змітра невядома за што пасадзілі ў карцар. Нават ён сам не разумее прычыну гэтаму. Зараз у Горадні над ім і іншымі фігурантамі справы ідзе суд.

Гісторыі
Бацька палітычнага вязня Дзмітрыя Фурманава: «Мы ганарымся, што ў нас такі сын»
2021.02.21 13:07

11 сакавіка Ігар Лосік спрабаваў парэзаць сабе жылы і абвесціў сухое галадаванне. Вядомага блогера затрымалі 25 чэрвеня 2020 года. Супраць яго завялі крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Падрыхтоўка да парушэння грамадскага парадку») і ч. 2 арт. 293 («Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»). Ніякіх следчых дзеянняў увесь гэты час з ім не праводзілі. «Па сутнасці мяне проста мурыжаць», – пісаў ён у лісце. З 15 снежня па 25 студзеня ён ужо трымаў галадоўку і прыпыніў яе з вялікага падтрымання і салідарнасці.

Лосік спыніў галадоўку, Салановіча адлічылі, на АЭС застрэліўся жаўнер. Беларусь пратэстуе 170 дзён
Партрэт Ігара Лосіка.
Фота: ТК / Белсат

Сёння стала вядома таксама, што блогер Сяргей Петрухін у турме № 4 Магілёва парэзаў сабе жылы. Прычына – у жудаснай антысанітарыі ў камеры, куды яго перавялі, немагчымасць знаходзіцца з прысутным там кантынгентам.

Як піша берасцейская «Вясна», 25 лютага Сяргея Пятрухіна кінулі ў карцар аж на 20 содняў. Яму далі двойчы па 10 содняў: за тое, што расчахліў брытву і за тое, што парэзаў сабе жылы.

Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў перад судом па справе супраць будаўніцтва акумулятарнга заводу. Блогеры ўзялі рэчы для адбыцця содняў арышту.
Фота: Белсат

Берасцейскіх блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна зараз судзяць у Магілёве, але самі абвінавачваныя з суда выдаленыя.

Гісторыі
«У турме стаў беларускамоўным». Хто такі Сяргей Пятрухін, якога разам з блогерам Кабанавым будуць судзіць
2021.02.11 10:50

«Галасы ЗМеста» не паедуць на «Еўрабачанне»

Еўрапейскі трансляцыйны звяз паведаміў, што песня «Я научу тебя», якою гурт «Галасы ЗМеста» меў рэпрэзентаваць краіну на «Еўрабачанні», не адпавядае правілам конкурсу. Яна супярэчыць непалітычнай прыродзе конкурсу.

Для ўдзелу ў сёлетнім «Еўрабачанні» ад Беларусі адабралі баранавіцкі гурт «Галасы ЗМеста».

Hавiны
«Галасы ЗМеста» не паедуць на «Еўрабачанне» з песняй «Я научу тебя»
2021.03.11 18:13

Санкцыі рэжыму Лукашэнкі супраць бізнесу

«Škoda» часова прыпыніла продаж аўтамабіляў «Škoda Rapid» у Беларусі. Пра гэта паведамляе сайт беларускага імпарцёра кампаніі.

Гэта адбылося ў сувязі з загадам Дзяржстандарту ўдакладніць фармулёўкі ва ўхваленні тыпу транспартавага сродку «Škoda Rapid». Рэалізацыю прыпынілі з 11 сакавіка.

«Škoda» – адзін з асноўных партнёраў чэмпіянату свету па хакеі. Але ў студзені кампанія адмовілася спансараваць турнір, калі ён адбудзецца ў Менску. У выніку спаборніцтвы цалкам перанеслі ў Рыгу.

Дыпламатычны скандал з Польшчай

Міністэрства замежных справаў Беларусі ўручыла паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Марціну Вайцяхоўскаму ноту. У дакуменце беларускі бок прапаноўвае консулу Генконсульства ў Горадні Ярославу Ксёнжэку пакінуць Беларусь цягам 48 гадзінаў.

генеральны консул РП Яраслаў Ксёнжэк. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»

Раней Міністэрства замежных справаў Беларусі заявіла пратэст у сувязі з удзелам польскага консула ў Берасці Ежы Цімафеюка ў імпрэзе, прысвечанай Дню «выклятых жаўнераў». У выніку консулу прапанавалі пакінуць тэрыторыю Беларусі. У адказ 10 сакавіка Польшча прызнала персонаю нон грата дыпламата беларускай амбасады ў Варшаве.

Пракуратура ў Берасці 10 сакавіка распачала крымінальную справу паводле ч.3 арт.130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варажнечы або розні»). У межах справы затрымалі 43-гадовага сузаснавальніка ТАА «Польская школа».

Эканоміка з Чалым
Чакаем зноў дэвальвацыі? Эканоміка з Чалым
2021.03.11 19:30

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў