Загінуў рабочы, якога засыпала на будоўлі метро ў Менску


У Следчым камітэце паведамілі пра гібель рабочага, які трапіў пад завал падчас будаўніцтва станцыі метро «Немаршанскі сад» у Менску.

«Сёння адбылося абвальванне грунту пры будаўніцтве метро на вуліцы Кіжаватава. На жаль, загінуў адзін з працоўных. Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні», – паведаміў ОНТ намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэту ў Менску Дзяніс Шаман.

Пачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 303 КК («Парушэнне правілаў бяспекі горных або будаўнічых работ»).

Інцыдэнт здарыўся на будоўлі трэцяй лініі метро «Немаршанскі сад» па адрасе Кіжаватава, 80. У выніку абвалу грунту аднаго з рабочых засыпала зямлёй.

Hавiны
На будоўлі менскага метро абваліўся грунт, адзін чалавек трапіў пад завал
2022.02.11 14:56

ПС belsat.eu

Стужка навінаў