«Уварванне можа пачацца ў любы момант». У ЗША адзначаюць трывожныя прыкметы расейскай эскалацыі


ЗША назіраюць вельмі трывожныя прыкметы расейскай эскалацыі, у тым ліку прыбыццё новых сіл да мяжы з Украінай. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар Энтані Блінкен, перадае Reuters.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: mil.by

«Мы падышлі да таго моманту, калі ўварванне можа пачацца ў любы момант, у тым ліку і падчас Алімпійскіх гульняў», – заявіў дзяржсакратар Энтані Блінкен. Пекінскія гульні завершацца 20 лютага.

У сваю чаргу прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адзначыў, што «ўсё можа хутка звар’яцець».

Напярэдадні вечарам ён сустрэўся са сваімі саветнікамі па нацыянальнай бяспецы. Па словах крыніцы, афіцыйныя асобы ЗША лічаць, што крызіс можа дасягнуць крытычнага пункту, паколькі рыторыка Масквы ўзмацняецца жорсткасць, шэсць расейскіх ваенных караблёў дасягаюць Чорнага мора, а ў Беларусь прыбывае больш расейскай ваеннай тэхнікі.

Таксама Байдэн павінен быў абмеркаваць па тэлефоне крызіс з лідарамі Вялікай Брытаніі, Канады, Францыі, Германіі, Польшчы і Румыніі, а таксама кіраўнікамі НАТА і ЕЗ.

Hавiны
Менск адказаў краінам Балтыі: Шэраг расейскіх падраздзяленняў выконваюць задачы за межамі вучэнняў
2022.02.11 19:39

З распаўсюджваннем трывогі Японія, Латвія, Паўднёвая Карэя, Нарвегія, Чарнагорыя і Нідэрланды 11 лютага загадалі сваім грамадзянам неадкладна пакінуць Украіну, а Ізраіль заявіў, што эвакуюе сваякоў супрацоўнікаў пасольства.

Расея ўжо засяродзіла больш за 100 000 вайскоўцаў паблізу Украіны, а на гэтым тыдні пачала сумесныя ваенныя вучэнні ў суседняй Беларусі і ваенна-марскія вучэнні ў Чорным моры.

Масква адмаўляе планы ўварвання ва Украіну, але кажа, што можа распачаць «ваенна-тэхнічныя» дзеянні, калі не будзе выкананы шэраг яе патрабаванняў, уключаючы абяцанні НАТА ніколі не прымаць Украіну і вывесці войскі з Усходняй Еўропы. Захад заявіў, што гэтыя асноўныя патрабаванні не маюць сэнсу.

Аб’ектыў
Сёння распачаліся вайсковыя вучэнні Беларусі і Расеі «Саюзная рашучасць»
2022.02.10 22:17

ПС belsat.eu

Стужка навінаў