У Менску адкрылі рух праз новы мост на Нямізе


Увечары 10 лютага новы мост на Нямізе быў адкрыты для пешаходаў і аўтамабіляў. Сёння, 11 лютага, адновіцца рух грамадскага транспарту па старых маршрутах.

Новый мост на Немиге в Минске
Новы мост на Нямізе.
Фота: Белсат
Новый мост на Немиге в Минске
Новы мост на Нямізе.
Фота: Белсат
Новый мост на Немиге в Минске
Новы мост на Нямізе.
Фота: Белсат

Пешаходная частка пуцеправоду праз вуліцу Няміга ў Менску абрынулася ўначы з 7 на 8 студзеня гэтага года, абышлося без пацярпелых. Паводле чыноўнікаў, прычынай абрушэння стала старэнне жалезабетонных канструкцыяў. Пасля гэтага канструкцыю дэмантавалі і пачалі будаваць новы мост, які ўзвялі за месяц. Работы ішлі дзень і ноч, у іх былі задзеяныя больш за 400 чалавек.

«Пуцеправод быў пабудаваны ў 1962-м паводле нарматываў і патрабаванняў тых гадоў. У ходзе рэканструкцыі давялі яго да сучасных нарматыўных параметраў: павялічылі дарожны прасвет, шырыню на 4 метры. Вырасла апорная здольнасць, напярэдадні пуцеправод выпрабавалі нагрузкай 200 тонаў на кожны пралёт», – распавёў дырэктар ДП «Гардарбуд» Сяргей Панёў.

Да адкрыцця, 9 лютага, мост прайшоў выпрабаванне: па ім пусцілі шэсць самазвалаў з друзам, кожны вагою 35 тонаў.

Новый мост на Немиге в Минске
Фота: Белсат
Hавiны
У Менску аднаўляюць маршруты аўтобусаў і тралейбусаў, якія змянілі праз абвал мосту на Нямізе
2022.02.10 19:23

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў