Першы ў памяшканне будзе заходзіць міліцыянт. Міністр МУС Кубракоў распавёў, як пройдзе «рэферэндум»


Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў 11 лютага ў Магілёве на рэгіянальным семінары-нарадзе аб правядзенні рэспубліканскага «рэферэндуму» паінфармаваў пра ўмовы, у якіх ён будзе праводзіцца.

Здымак мае ілюстратыўны характар.
Фота: скрыншот CTVBY / YouTube

Паводле яго, на ўсіх выбарчых участках будуць дзяжурыць супрацоўнікі органаў унутраных справаў. Прадугледжаныя таксама супрацоўнікі, якія ў выпадку галасавання ўдома будуць суправаджаць і ахоўваць чальцоў камісіі. Там, дзе ёсць нейкія сумневы і пытанні, першы ў памяшканне будзе заходзіць міліцыянт, а потым ужо – прадстаўнік участковай камісіі, піша БелТА.

«У кожным раёне будуць прадугледжаны мінімум чатыры аператыўныя групы. Гэта мабільныя групы, у якіх супрацоўнікі будуць цалкам экіпаваныя і мець адмысловае ўзбраенне на выпадак узнікнення пазаштатных сітуацыяў. Яны будуць выбываць на ўчасткі і аказваць дапамогу супрацоўнікам, якія там знаходзяцца. Рэзервы для гарантавання бяспекі ёсць, і такія групы ёсць», – заявіў Кубракоў.

У буйных гарадах будуць працаваць адмысловыя групы хуткага рэагавання з амапаўцаў і спецназу ўнутраных войскаў.

Hавiны
Беларусам замежжа не дадуць прагаласаваць на так званым рэферэндуме
2022.02.02 18:29

Раней прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што падчас так званага рэферэндуму аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю выбарчых участкаў за мяжою адкрываць не плануюць.

Фармальныя прычыны, з якіх участкаў не будзе, розныя: ад колькасці грамадзянаў, якія стаяць на консульскім уліку, да эпідэмічнай сітуацыі. Але вынік адзін.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў