Фільм «Белсату» атрымаў ганаровую адзнаку на фестывалі «Best Film Awards» у Лондане


Фільм «Не бойся» рэжысёра Міхаіла Аршынскага ўзяў ганаровую адзнаку ў намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм пра правы чалавека» на фестывалі «Best Film Awards» у Лондане.

Стужка паказвае барацьбу беларускага народу за сумленныя выбары, лёсы людзей, якія адгукнуліся на заклік блогера Сяргея Ціханоўскага і ўзялі ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Падзеі праз прызму назіранняў Міхаіла Аршынскага, які стаўся сведкам неймавернага палітычнага супрацьстаяння. З камераю ў руках ён асабіста прасачыў за кожным этапам кампаніі ды здымаў, як улады перашкаджалі збіраць подпісы і перадаваць іх у выбаркамы, як аб’ядналіся штабы альтэрнатыўных кандыдатаў, разам з імі ездзіў па рэгіёнах Беларусі.

Раней фільм атрымаў галоўны прыз на паўднёвакарэйскім кінафестывалі «Hinzpeter Awards».

Сярод пераможцаў апынуўся яшчэ адзін фільм з Беларусі – «MAY BEE» Веранікі Бандаровіч. На гэты раз – у намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм пра каранцін».

ПС belsat.eu

Стужка навінаў