Для беларусаў Польшчы запусцілі конкурс да Дня роднай мовы. Фіналістаў чакаюць падарункі


Фундацыя «Тутака» з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы абвесціла для беларусаў, якія жывуць у Польшчы, пачатак аматарскага дэкламатарскага конкурсу для дзяцей, моладзі і дарослых.

Лагатып конкурсу да Дня роднай мовы.
Фота: Fundacja Tutaka / Instagram

Каб узяць удзел у конкурсе, дастаткова было запісаць на тэлефон відэаролік з дэкламацыяй вершу па-беларуску і даслаць на пошту konkurs@tutaka.org да 13 лютага ўключна.

Самыя лепшыя выканаўцы вершаў будуць запрошаныя на тэатральную сцэну Беластоку, дзе 21 лютага адбудзецца ўрачысты фінал.

Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды, а кожнага фіналіста чакае файны падарунак.

Больш падрабязна даведацца пра конкурс можна тут. Усе пытанні можна даслаць на konkurs@tutaka.org.

Праект рэалізоўваецца дзякуючы падтрыманню Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы, а таксама пры фінансавай дапамозе гораду Беластоку. Партнёрамі сталі Маршалкоўская ўправа Падляскага ваяводства, аб’яднанне на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА», і Беластоцкі лялечны тэатр.

Медыйная падтрымка: «Белсат», Беларускае радыё «Рацыя» і тыднёвік «Ніва».

ПС belsat.eu

Стужка навінаў