Беларуская чыгунка плануе адрамантаваць амаль 300 км пуцей і 20 мастоў


У 2022 годзе Беларуская чыгунка плануе адрамантаваць 296,7 км чыгуначных пуцей, замяніць 200 камплектаў стрэлачных пераводаў новымі на жалезабетонных брусах, а таксама адрамантаваць 20 мастоў, гаворыцца на сайце БЧ.

Чыгуначны вакзал. Менск, Беларусь.
Фота: ТК / Белсат

Паведамляецца, што планамерная рамонт пуцей адбываецца, каб гарантаваць і захоўваць бяспеку чыгуначных перавозак, а таксама каб павялічыць дапушчальныя хуткасці руху пасажырскіх цягнікоў і камфорт саміх пасажыраў.

У мінулым годзе Беларуская чыгунка адрамантавала 241,9 км шляхоў. Было выкладзена больш за 180 км элементаў бесстыкавога шляху, выкананы рамонт на 28 мастах. У выніку чыгунка змагла павялічыць дапушчальныя хуткасці руху пасажырскіх цягнікоў на 200 км пуцей і забяспечыць зніжэнне шумавога ўздзеяння чыгуначнага транспарту. Таксама павысілася плаўнасць ходу дзеля камфорту пасажыраў.

Hавiны
У Менску адкрылі рух праз новы мост на Нямізе
2022.02.11 08:33

АД, belsat.eu

Стужка навінаў