УНС не спрыяе выхаду Беларусі з крызісу. ЗША і ЕЗ пракаментавалі Усебеларускі народны сход


УНС 11 лютага 2021 года.
Фота: president.gov.by

Амбасада ЗША 11 лютага апублікавала заяву з нагоды адкрыцця ў Менску Усебеларускага народнага сходу.

«Гэты «Усебеларускі народны сход» не з’яўляецца інклюзіўнаю пляцоўкай, якая сапраўды прадстаўляе меркаванні беларускага грамадства, і таму ён не спрыяе пераадоленню цяперашняга палітычнага крызісу ў краіне», – гаворыцца ў заяве.

Амерыканскія дыпламаты нагадалі, што ўрад Беларусі «кінуў лідараў беларускага пратэсту, актывістаў і проста нязгодных у турмы часта па сфабрыкаваных абвінавачваннях, а іншых прымусова выштурхнуў з краіны».

Hавiны
2021 год будзе цяжкім, а ў 2020-м была спроба мяцяжу. Што Лукашэнка распавядае дэлегатам УНС
2021.02.11 11:48

«Палітычныя зняволеныя, тыя, хто знаходзяцца ў выгнанні, а таксама каля 30 000 чалавек, якія прайшлі праз арышты са жніўня 2020 года, заслугоўваюць права голасу ў вызначэнні будучага сваёй краіны шляхам сапраўднага, інклюзіўнага дыялогу і праз свабодныя і справядлівыя выбары», – заявілі прадстаўнікі амбасады.

Яны падкрэслілі, што «даклад у рамках Маскоўскага механізму АБСЕ дае зразумелую і канкрэтную дарожную мапу для шырокага ўдзелу ў палітычным працэсе, а Злучаныя Штаты заклікаюць рэжым прыняць прапанову старшынёўства АБСЕ аб садзейнічанні сапраўднаму, інклюзіўнаму нацыянальнаму дыялогу».

«Прыняцце і выкананне рэкамендацый у рамках Маскоўскага механізму АБСЕ магло б дазволіць Беларусі стаць на шлях палітычнага прымірэння, стабільнасці і дэмакратычнага прагрэсу», – гаворыцца ў заяве.

Hавiны
Пінскі доктар, якога супраць ягонай волі вылучылі на УНС, адмовіўся ехаць у Менск
2021.02.11 11:21

Еўразвяз таксама не прызнае УНС

Раней афіцыйны прадстаўнік вонкавапалітычнай службы Еўразвязу Пэтэр Стана таксама пракаментаваў DW тое, што «Аляксандр Лукашэнка, які не мае ніякай дэмакратычнай легітымнасці, склікаў шосты Усебеларускі так званы народны сход на 11–12 лютага». Паводле яго, роля і прававы статус гэтага форуму застаюцца няяснымі, бо ў Канстытуцыі Беларусі УНС не згадваецца.

Hавiны
Маршы і ланцугі салідарнасці. Як беларусы пратэставалі напярэдадні УНС
2021.02.11 10:36

Стана нагадаў пазіцыю ЕЗ, падкрэсліўшы, што народ Беларусі павінен мець магчымасць вызначаць будучыню сваёй краіны і не быць аб’ектам «гвалтоўных рэпрэсіяў, карных мераў, пераследаў і катаванняў».

«Таму мы не лічым так званы народны сход шляхам, які вядзе да легітымнага ўрэгулявання сітуацыі ў Беларусі, і заклікаем улады краіны неадкладна пачаць сапраўдны ды інклюзіўны нацыянальны дыялог, за якім рушаць услед празрыстыя і вартыя даверу выбары», – растлумачыў прадстаўнік Еўразвязу.

Пэтэр Стана таксама паведаміў, што дэлегацыя ЕЗ не збіраецца наведваць сход, але будзе «ўважліва сачыць за ўсімі магчымымі вынікамі, якія абвесцяць, каб вывучыць іх».

Hавiны
Міліцыя пагражае страляць па тых, хто будзе пратэставаць 11–12 лютага
2021.02.11 10:04

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў