Пінскі доктар, якога супраць ягонай волі вылучылі на УНС, адмовіўся ехаць у Менск


Мікалай Целяціцкі.
Фота: Facebook

Пінскі доктар, які стаў дэлегатам УНС па ініцыятыве мясцовага савету дэпутатаў, у Менск так і не паехаў. Пра гэта паведамляе Media-Polesye.

Прыблізна месяц таму доктар Пінскага дзіцячага шпіталю Мікалай Целяціцкі паведаміў у Facebook, што ў яго не спыталі меркавання, калі пінскі савет дэпутатаў абіраў яго дэлегатам на УНС.

10 лютага пінскія дэлегаты на УНС скіраваліся ў Менск, але Мікалая Целяціцкага сярод іх не было.

У размове з журналістамі доктар адзначыў, што адмовіўся ад удзелу ва УНС праз сямейныя абставіны.

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў