На УНС зацвердзяць камісію для зменаў Канстытуцыі? Апублікаваны праект рэзалюцыі сходу


Праект рэзалюцыі УНС.
Фота: РБК

Telegram-канал расейскага выдання РБК апублікаваў здымкі рэзалюцыі, якую, як заяўляюць, прымуць у другі дзень «Усебеларускага народнага сходу».

Паводле праекту, дэлегатам УНС прапануюць прагаласаваць за наданне сходу заканадаўчага статусу як «найвышэйшай формы народнага прадстаўніцтва», а да канца года распрацуюць прапановы для змены Канстытуцыі.

У склад адпаведнай канстытуцыйнай камісіі ўвойдуць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, юрыдычнай грамадскасці, розных галінаў эканомікі і сацыяльнай сферы.

Прапановы ў змене Канстытуцыі павінны распрацаваць у 2021 годзе, каб пасля вынесці на ўсенароднае абмеркаванне і рэспубліканскі рэферэндум.

Паўнамоцтвы паміж дзяржаўнымі органамі прапануюць пераразмеркаваць у тым ліку паміж органамі мясцовага кіравання і самакіравання, узмацніць ролю палітычных партыяў.

Hавiны
Сацдаследаванне напярэдадні УНС: большасць беларусаў падтрымлівае Лукашэнку і дзейную Канстытуцыю
2021.02.10 17:49

Нагадаем, што, паводле апублікаванага напярэдадні УНС афіцыйнага сацыялагічнага даследавання, нібыта 60 % беларусаў задаволеныя дзейнаю Канстытуцыяй.

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў