«Можа, яны скажуць, што мала гэтай інтэграцыі». Лукашэнка распавёў пра планы адносна Расеі


Лукашэнка падчас УНС.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 11 лютага на Усебеларускім народным сходзе, падзяліўся сваім бачаннем перспектываў інтэграцыі з Расеяй. Пра гэта паведамляе БелТА.

Лукашэнка заявіў пра «гатовасць да далейшай прадметнай працы для павышэння міжгаліновай супрацы ў межах Саюзнай дзяржавы пры выкананні ўзаемных інтарэсаў на аснове раўнапраўя двух удзельнікаў саюзу». Паводле яго, гэты працэс прадугледжвае поўнае захаванне суверэнітэту абедзвюх краінаў без фармавання якіх-небудзь новых наднацыянальных органаў.

Hавiны
2021 год будзе цяжкім, а ў 2020-м была спроба мяцяжу. Што Лукашэнка распавядае дэлегатам УНС
2021.02.11 11:48

«Уся сістэма органаў Саюзнай дзяржавы створаная і яшчэ не адпрацавала сваё, яна жыццяздольная, яна не можа быць выкінутая на сметнік. Вось і ўвесь адказ. Давайце пройдзем гэты шлях і паглядзім, што скажуць народы. Можа, яны скажуць, што мала гэтай інтэграцыі: пойдзем далей. Але нельга пераскокваць праз этапы, нельга перанапружваць абстаноўку ні ў Расеі, ні тым больш у Беларусі», – сказаў Лукашэнка.

У такім фармаце, дадаў ён, можна зрабіць велізарныя крокі ў інтэграцыі з Расеяй.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што жыццёвая неабходнасць развіваць супрацу з Расеяй заключаецца ў стварэнні роўных умоваў гаспадарання. Беларусы не нахлебнікі, а Беларусь не краіна-сатэліт, якая чакае з працягнутаю рукою субсідыяў і крэдытаў у абмен на адмову ад уласнага меркавання і здаровага глузду.

Hавiны
«Коммерсантъ»: Пуцін можа вылучыць Лукашэнку да 3,5 млрд долараў
2021.02.11 12:42

Паводле Лукашэнкі, Менску важныя стасункі з Еўразвязам, Кітаем ды іншымі краінамі, але «асноўным эканамічным партнёрам і стратэгічным саюзнікам была і будзе нашая Расея»:

«Толькі з’яднаўшыся, мы захаваем устойлівасць нашых краінаў. Ад хаўрусу Беларусь – Расея ці Расея – Беларусь залежыць, будзе тут мір ці вайна. Ад нашага адзінства з Расеяй усё будзе залежаць».

А краіны Захаду, паводле яго, не маюць ні палітычнага, ні маральнага права ўказваць, як жыць і кіраваць дзяржаваю.

Hавiны
УНС не спрыяе выхаду Беларусі з крызісу. ЗША і ЕЗ пракаментавалі Усебеларускі народны сход
2021.02.11 12:21

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў