Маршы і ланцугі салідарнасці. Як беларусы пратэставалі напярэдадні УНС


Ланцуг салідарнасці ў Менску 10 лютага.
Фота: чытачы belsat.eu

Не зважаючы ні на маразы, ні на пагрозы з боку ўладаў, у Беларусі напярэдадні Усебеларускага народнага сходу прайшлі чарговыя акцыі пратэсту.

Гэтак, 10 лютага вечаровыя маршы прайшлі ў менскіх мікрараёнах Захад і Серабранка.

Таксама выйшлі на вечаровы марш жыхары Калодзішчаў каля Менску.

Палац спорту.
Фота: АВ / Белсат

Удзень на чарговую акцыю пратэсту выйшлі менскія пенсіянеры.

Людзі працягвалі стаяць у ланцугах салідарнасці і ладзіць акцыі пратэсту ў іншым фармаце.

Сярод іншага людзі пратэставалі і супраць УНС, які дзейныя ўлады ладзяць 11 і 12 лютага.

Між тым у менскай міліцыі зноў прыгразілі праціўнікам дзейнай улады, якія б хацелі пратэставаць падчас правядзення Усебеларускага народнага сходу.

Hавiны
Міліцыя пагражае страляць па тых, хто будзе пратэставаць 11–12 лютага
2021.02.11 10:04

Нагадаем, што людзі патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, спынення і расследавання гвалту з боку сілавікоў, вызвалення палітычных вязняў.

Ля Мінск-арэны.
Фота: АВ / Белсат

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў