Лукашэнка: У Беларусі няма ні карупцыі, ні алігархаў. Як расследаванні «Белсату» зняпраўджваюць гэта


Аляксандр Лукашэнка, выступаючы з дакладам на Усебеларускім народным сходзе 11 лютага, зрабіў шмат спрэчных заяваў. Напрыклад, пра карупцыю, з якой у нас праблема быццам амаль развязаная. А другая – пра алігархаў, якіх у Беларусі нібыта няма. Расследаванні «Белсату» разбураюць гэтыя тэзы.

Аляксандр Лукашэнка 11 лютага выступіў з дакладам на УНС.

Лукашэнка махае сваім прыхільнікам на форуме Саюзу жанчын у Менску, Беларусь. 17 верасня 2020 года.
Фота: TUT.BY / Reuters / Forum

«Наш беларускі народ атрымаў моцную прышчэпку ад карупцыі. Любую ўладу ён цягам года змяце, калі ўбачыць «крышаванне». Толькі справядліва, толькі сумленна жывучы ў гэтай краіне, мы можам жыць нармальна. Іншага нам не дадзена. Людзі не сцерпяць ні карупцыі, ні алігархіі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ён адзначыў, што ў Беларусі няма і ніколі не будзе алігархаў.

Шматлікія расследаванні «Белсату» пераканаўча даказваюць, што з карупцыяй менавіта на самым высокім узроўні ў нас усё дрэнна. І прадстаўнікі алігархіі (калі бізнес зрошчваецца з уладай і з дапамогай улады развязвае пытанні ў інтарэсах сваёй групоўкі) у нас таксама ёсць.

Прыводзім прыклады толькі некалькіх расследаванняў «Белсату». Абавязкова паглядзіце.

Афшорныя схемы атачэння Лукашэнкаў

Хто прыкрывае махляроў у будаўнічай сферы

Куды знікаюць грошы на медыцыну

Як праз замежныя афшоры адмываюцца звышдаходы набліжаных да Лукашэнкі колаў

AB, belsat.eu

Стужка навінаў