Лукашэнка прызнаў, што на выбарах маглі быць фальсіфікацыі


Лукашэнка падчас УНС.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка падчас Усебеларускага народнага сходу 11 лютага выказаўся пра вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

«Пасля гэтых выбараў кажуць: «Вось там намалявалі прэзідэнту дзейнаму». Ведаеце, у нашых губернатараў ёсць звычка паказаць, у каго лепш. І хтосьці там адсотак ці два мог дапісаць. Але слухайце, нельга намаляваць 80 %. Ну добра, калі камусьці не падабаецца 80, хай будзе 76. Няхай сабе гэта 68, як у сярэднім цяпер у анкетах. Або 74,5 паводле апытанняў. Няхай! Але ўсё роўна мы пераможцы, за намі пераважная большасць народу», – усё адно заявіў Лукашэнка.

Зала на гэта пляскала ў далоні.

Hавiны
Лукашэнка сказаў, што яго не падтрымліваюць прыблізна паўмільёна чалавек
2021.01.28 18:45

Як паведамляе «Белсат», 28 студзеня Лукашэнка заявіў, што «каля 6 млн чалавек прагаласавалі за дзейную ўладу, за дзейнага прэзідэнта». Гэта больш як 100 % тых, хто афіцыйна браў удзел у выбарах.

Згодна з пастановаю ЦВК за 14 жніўня аб выніках выбараў прэзідэнта, у галасаванні ўзялі ўдзел 5,8 млн выбарнікаў. А за Лукашэнку афіцыйна прагаласавалі 4,6 млн.

Паводле версіі платформы «Голас», на амаль 1300 выбарчых участках, пратаколы з якіх атрымалі назіральнікі, за Лукашэнку прагаласавалі крыху менш за 500 тыс. чалавек. З гэтага можна зрабіць выснову, што ўва ўсёй Беларусі за яго прагаласавалі каля 2 млн выбарнікаў. Але назіральнікамі трапіліся як праўдзівыя, так і сфальсіфікаваныя пратаколы. Так што ў рэальнасці лічба можа быць значна меншаю.

Hавiны
Сацдаследаванне напярэдадні УНС: большасць беларусаў падтрымлівае Лукашэнку і дзейную Канстытуцыю
2021.02.10 17:49

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў