Лукашэнка пра канстытуцыйную рэформу: «Нашая краіна мае быць прэзідэнцкаю рэспублікай»


У сваёй прамове на УНС, што транслявалася тэлеканалам «Беларусь 1», Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму канстытуцыйнай рэформы. Ён паабяцаў сёлета падрыхтаваць праект новай Канстытуцыі, а ў пачатку 2022-га правесці рэферэндум.

Раней Лукашэнка неаднаразова казаў пра неабходнасць пераразмеркаваць паўнамоцтвы паміж галінамі ўлады. Тым не менш сёння ён заявіў, што Беларусі лепш застацца прэзідэнцкаю рэспублікай. Нават калі сыдзе сам Лукашэнка.

«Я за канстытуцыйную рэформу. Цягам года на дыялогавых пляцоўках, паўсюль мы будзем гэта абмяркоўваць. Кожны крок у змене. Але я цвёрда перакананы: нашая краіна мусіць заставацца прэзідэнцкаю рэспублікай. Мне вельмі часта кажуць мае людзі (толькі зразумейце правільна тое, што я зараз скажу): нашая краіна мае быць прэзідэнцкаю рэспублікай. Без Лукашэнкі. Яна будзе без Лукашэнкі. Разумееце, не сёння, заўтра, паслязаўтра».

Таксама Лукашэнка не абмінуў увагаю тэмы выбарчай сістэмы. Ён мяркуе, што да выбараў у парламент паводле спісаў беларусы яшчэ не гатовыя: такая практыка будзе падзяляць беларускі народ.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў