Аналітык: Прамова Лукашэнкі на УНС – гэта прамова расейскага генерал-губернатара


Ігар Ільяш. Фота з асабістага архіву

Крэмль, а не беларусы – галоўны адрасат прамовы Аляксандра Лукашэнкі на УНС. Пра гэта заявіў палітычны аналітык, журналіст «Белсату» Ігар Ільяш.

«Галоўны адрасат першай часткі прамовы Лукашэнкі на Усебеларускім народным сходзе – гэта не беларускі народ і нават не наменклатура і сілавікі, а Крэмль», – кажа палітычны аналітык.

У сваім выступе Лукашэнка распавёў, «чаго хочуць яны», то бок апаненты рэжыму.

Hавiны
«Коммерсантъ»: Пуцін можа вылучыць Лукашэнку да 3,5 млрд долараў
2021.02.11 12:42

«Па-першае, усё гэта няпраўда: такіх пунктаў у праграме Ціханоўскай або Каардынацыйнай рады проста няма. Па-другое, палітычная праграма, якую Лукашэнка прыпісвае сваім апанентам, закранае перш за ўсё расейскія інтарэсы ў Беларусі, і на УНС ён сябе пазіцыянуе ў якасці адзінага абаронцы гэтых інтарэсаў», – кажа Ігар Ільяш.

У прыватнасці, Лукашэнка абвінавачвае сваіх апанентаў у тым, што яны плануюць:

– увесці адукацыю на беларускай мове;

– увесці крымінальную адказнасць за публічную абразу беларускай мовы;

– выкарыстоўваць беларускую мову ў войску;

– аднавіць Беларускую аўтакефальную царкву;

– забараніць трансляцыі расейскага тэлебачання;

– забараніць продаж Расеі аб’ектаў беларускай інфраструктуры;

– выйсці з Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС і АДКБ;

– далучыцца да NATO.

«Усе гэтыя пункты – гэта тое, што цікаваць перш за ўсё Расею. Гэта прамова не беларускага прэзідэнта, гэта прамова расейскага генерал-губернатара. Вельмі цікава, што аператары БТ падчас прамовы Лукашэнкі паказвалі буйным планам твар амбасадара РФ Дзмітрыя Мезенцава, які ўвесь час ківаў», – падкрэсліў аналітык.

Hавiны
«Можа, яны скажуць, што мала гэтай інтэграцыі». Лукашэнка распавёў пра планы адносна Расеі
2021.02.11 13:06

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 11 лютага на Усебеларускім народным сходзе, выказаўся пра сваё бачанне перспектываў інтэграцыі з Расеяй.

Лукашэнка заявіў пра «гатовасць да далейшай прадметнай працы для павышэння міжгаліновай супрацы ў межах Саюзнай дзяржавы пры выкананні ўзаемных інтарэсаў на аснове раўнапраўя двух удзельнікаў саюзу». Паводле яго, гэты працэс прадугледжвае поўнае захаванне суверэнітэту абедзвюх краінаў без фармавання якіх-небудзь новых наднацыянальных органаў.

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў