Адсутнасць пратэстаў і ніякіх рэпрэсіяў у дачыненні былой улады. Лукашэнка назваў умовы свайго сыходу


У выступе на Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка агучыў умовы сваёй адстаўкі. Імпрэзу транслюе тэлеканал «Беларусь 1».

«Я адкажу на пытанне, якое асабліва існуе ў пратэстуноў і аблудных. Не толькі пратэстуноў, але і часткі нашага насельніцтва. Галоўная мая ўмова сыходу з улады – у краіне мір, парадак, ніякіх пратэставых дзеянняў, не пераварочваць краіну, выказваць меркаванне ў межах закону. Гэта галоўная ўмова.

Другая ўмова. Калі складзецца так, што да ўлады прыйдуць «не тыя» і ў іх будуць іншыя погляды, другім пунктам мы запішам, што ніводны волас з вас, прыхільнікаў цяперашняга прэзідэнта, упасці не можа», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ён звярнуў увагу, што дзеля гэтага прапанаваў зрабіць УНС канстытуцыйным органам:

«Калі гэтая грамадская дамова, якую мы заключым, будзе парушаная, уся ўлада будзе ва ўсенароднага сходу, у вас. Нават без мяне».

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў