«Затое без намордніка». Журналіст Віктар Шэндэровіч пакінуў Расею


Вядомы расейскі журналіст і пісьменнік Віктар Шэндэровіч паведаміў у Facebook, што з’ехаў з Расеі. У РФ яму пагражае турэмнае зняволенне.

Віктар Шэндэровіч.
Фота: Виктор Шендерович / Facebook

30 снежня 2021 года Міністэрства юстыцыі РФ прызнала журналіста «замежным агентам». А ў той самы дзень прадстаўнікі Яўгена Прыгожына, «кухара Пуціна» і кіраўніка прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра, паведамілі, што накіравалі ў паліцыю заяву з патрабаваннем пачаць крымінальную справу аб паклёпе, бо Віктар Шэндэровіч назваў Прыгожына забойцам і крымінальнікам.

«Гаворка цяпер толькі пра тое, ці ісці мне на ланцужок хатняга арышту і ці сядзець у намордніку на пацеху ўсёй гэтай братве – або перачакаць паганую калізію звонку ад іх блатных паняццяў. І я прыняў рашэнне перачакаць звонку», – паведаміў Шэндэровіч.

На яго думку, «пацярпелы» «адкрыта заявіў аб жаданні заткнуць мне рот, а заадно і запалохаць усіх, каго не задавальняе крывавы, зладзейскі і бяскарны след, які цягнецца за ягоным імем. Зразумеўшы, што журналістаў не спыніць штрафамі, «крамлёўскі кухар» перайшоў да шантажу крымінальнымі артыкуламі».

«Пакуль гэты Прыгожын тут эліта, я працягну выконваць функцыю замежнага агента – звонку ад радзімы, затое без намордніка. Так і мне будзе прыемней, і вам весялей», – адзначыў пісьменнік.

Hавiны
«Гэта хаос і жудасць». Зоркі, дзяржаўныя журналісты, блогеры, спартоўцы падтрымліваюць пратэсты ў Беларусі
2020.06.21 17:45

МГ belsat.eu

Стужка навінаў