Закон супраць «незарэгістраваных» і планы вывесці войскі з Казахстану. Галоўнае за 11 студзеня


Беларускі паслявыбарчы крызіс трывае 519 дзён, казахскі крызіс – 9 дзён. «Белсат» расказвае, што адбывалася 11 студзеня.

Кіраўнік Казахстану Касым-Жамарт Такаеў, які захаваў і нават пашырыў асабістую ўладу, нягледзячы на пратэсты, абвясціў аб завяршэнні «міратворчай» місіі АДКБ. А заадно звінаваціў зрынутага папярэдніка Нурсултана Назарбаева ў з’яўленні алігархату і сказаў, што трэба дзяліцца. «Belarus Security Blog» тым часам заўважыў, шт войскі АДКБ (і Беларусі ў іх ліку) у Казахстан увялі з парушэннем міжнародных пагадненняў і ўласных правілаў АДКБ.

Hавiны
«Пакуль я ляцеў, там усё і пачалося». Шоўмен Дзмітрый Кахно – пра паездку ў Казахстан і эвакуацыю адтуль
2022.01.11 14:45

У Беларусі ж не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі: затрымліваюць за падпіскі і каментары, адных садзяць на «хімію», другіх пераводзяць на «хатнюю хімію», трэціх нават ужо вызваляюць па сканчэнні пакарання, на чацвёртых збіраюць горы матэрыялаў для суду, пятых звальняюць «паводле спісаў».

Парады
Не спыняюцца затрыманні за падпіскі і каментары. Юрыст раіць, што рабіць, калі па вас прыйшлі
2022.01.11 14:38

Апублікаваны закон, які вяртае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя «незарэгістраваных» арганізацыяў і штрафы за збор сродкаў на выплату штрафаў. Артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу быў зліквідаваны ў канцы 2018 года, зноў набудзе моц 21 студзеня 2022-га.

Артыкулы
З палітычных прычынаў улады не дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў дзвюх лыжніц
2022.01.11 15:04

З футбольнага «Руху» сышлі 11 футбалістаў, «Google» прайграў у Вярхоўным Судзе Міністэрству гандлю Беларусі, у Берасці зноў ніхто не захацеў купляць зямлю на месцы масавых расстрэлаў, а з Нямігі датэрмінова прыбралі мост, што абваліўся 8 студзеня.

Hавiны
Музычны крытык Арцемій Троіцкі паабяцаў пагаліць галаву: прайграў спрэчку пра Лукашэнку
2022.01.11 21:12

АА belsat.eu

Стужка навінаў