Яшчэ аднаго палітвязня перавялі на «хатнюю хімію»


Палітвязню Юрыю Вершуку, якога асудзілі на два гады «хіміі» за каментар пад відэа са старшынём Гомельскага аблвыканкаму, змянілі пакаранне з «хіміі» на «хатнюю хімію». Пра гэта паведамляе «Вясна».

Пакаранне на больш мяккае змянілі ў выніку памілавання. «Хімію» ён адбываў ў ПУАТ № 36.

Абноўлена
Тры палітвязні выйшлі з няволі: у аднаго скончылася пакаранне, двух перавялі на «хатнюю хімію»
2022.01.06 14:09

38-гадовы берасцеец Уладзімір Шурубейка, асуджаны на 2 гады «хіміі» за «абразу прадстаўніка ўлады», 5 студзеня быў пераведзены на «хатнюю хімію», ён ужо ўдома. Мужчыну пакаралі за тое, што ў Viber-чаце размясціў негатыўную ацэнку сілавіка з утрыманнем словаў «с*кло, чмо і ныцік».

Таксама на «хатнюю хімію» перавялі 50-гадовага менчука Яраслава Збароўскага. Яго асудзілі за «грубае парушэнне парадку» на тры гады «хіміі» і сканфіскавалі машыну – за ўдзел у пратэстах уначы з 10 на 11 жніўня каля менскага гандлёвага цэнтру «Рыга». Збароўскага затрымалі 25 верасня 2020 года, сем месяцаў трымалі ў няволі да суда. Ён не прызнаў віны, а на «відэадоказах» у судзе яго папросту не было.

Артыкулы
Дзмітрыю Гопту, палітвязню з ментальнаю хваробаю, адмовілі ў памілаванні
2022.01.10 17:17

Але 22-гадоваму жыхару Гомля Дзмітрыю Гопту, якога асудзілі на 2 гады калоніі за тое, што ён нібыта шпурнуў камень у бок міліцыянтаў, адмовілі ў памілаванні, нягледзячы на тое, што ён мае ментальную хваробу, якая патрабуе догляду і лячэння.

Hавiны
Асуджаных у «справе студэнтаў» прымушаюць падпісаць прашэнне аб памілаванні
2022.01.10 15:18

МГ belsat.eu

Стужка навінаў