Як выглядае Няміга без моста


Мост у Менску на Нямізе часткова абрынуўся 8 студзеня, а 11 студзеня ўжо цалкам разабраны. Фота па заканчэнні разбору моста апублікавала дзяржаўная агенцыя «Минск-Новости».

Мост на Нямізе, што часткова абрынуўся 8 студзеня, цалкам разабраны 11-га. Менск, Беларусь. 11 студзеня 2022 года.
Фота: minsknews_by / Telegram

Мост у самым цэнтры Менску, ля Верхняга гораду, над вуліцамі Няміга і Максіма Багдановіча, па якім ідзе праспект Пераможцаў (працяг вуліцы Леніна), быў збудаваны ў 1962 годзе, апошні раз яго рэмантавалі ў 2017-м. Ноччу 8 студзеня 2021 года абрынулася пешаходная частка моста. Цудам ніхто не пацярпеў. Следчы камітэт завёў дзве крымінальныя справы.

Гарадскія ўлады абяцалі разабраць мост за тыдзень, а новы – збудаваць цягам месяца. Паведамлялі, што дэмантажом абваленых пралётаў моста на Нямізе займаюцца каля 30 чалавек, задзейнічана да 25 адзінак тэхнікі.

Hавiны
«Развярнуўся і пабег». Выратаваны ад падзення моста на Нямізе расказаў, як усё было
2022.01.09 13:59
Hавiны
«Узяўся за елбасы – мост уцёк». Беларусы каментуюць абвал мосту над Нямігай у Менску
2022.01.08 13:38

АА belsat.eu

Стужка навінаў