Вынікі пошуку для:

У Польшчы будуць судзіць палітуцекача з Беларусі, які пераплыў Буг, ратуючыся ад пераследу

14 студзеня раённы суд Бяла-Падляскі будзе разбіраць справу беларускага палітуцекача Віталя, якога абвінавацілі ў незаконным перасячэнні мяжы з Польшчай. Яшчэ два фігуранты справы – два знаёмыя Віталя, якія сустракалі яго на польскім баку, піша Wyborcza.pl.

У сакавіку 2021 году Віталь, ратуючыся ад пераследу рэжыму Лукашэнкі, пераплыў памежную раку Буг. Цяпер ён мае статус уцекача ў Польшчы і жэнеўскі пашпарт. Да яго ў Варшаву перабраліся жонка і сын. Але на актывіста завялі крымінальную справу – за нелегальны пераход мяжы.

«Хаваўся каля пяці месяцаў»

Віталь – прадпрымальнік з Берасця. У 2020 годзе ён далучыўся да пратэстаў з нагоды фальсіфікацыяў вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Як расказаў выданню, разам з іншымі пратэстоўцамі яны пісалі лозунгі, клеілі ўлёткі. «Як у партызанцы», – параўноўвае.

Але калі адзін з затрыманых паплечнікаў пачаў супрацоўнічаць са службамі, пачаліся затрыманні. Віталя папярэдзілі, каб уцякаў. А 11 лістапада а 5-й гадзіне раніцы ў ягоны дом, а таксама ў дом ягоных бацькоў уварваліся амапаўцы.

«Прыйшлі як па тэрарыста, напалохалі жонку, пагражалі, што забяруць дзяцей. У доме правялі ператрус і забралі шмат рэчаў, у тым ліку – аўтамабіль і пашпарт, – расказвае Віталь. – Падалі на мяне ў вышук. Выставілі столькі абвінавачанняў, што мне пагражае аж да 10 гадоў турмы. Да «палітычных» там ставяцца як да жывёлаў. Адна асоба ўжо памерла ў вязніцы».

«Хаваўся каля пяці месяцаў, не кантактаваў нават з сям’ёй. Але ведаў, што яны вельмі моцна перажываюць», – дадае.

Пагражае да трох гадоў турмы, сябрам – да васьмі

Ведаючы, як гэта цяжка для блізкіх, Віталь вырашыў уцякаць у Польшчу. Узяў з сабой тэлефон і дакументы, якія даказваюць ягоны пераслед на радзіме, каб адразу папрасіць палітычнага прытулку. Вырашыў пераплыць Буг.

Паводле Віталя, судовая справа – гэта вынік таго, што супрацоўнікі, якія дзяжурылі ў той дзень, калі ён перасякаў мяжу, неналежным чынам выканалі свае абавязкі. Ён хоча толькі справядлівасці і асабліва хвалюецца за сяброў, якія яму дапамаглі (мужа ягонай сяброўкі, мытніка, ужо адхілілі ад працы, і ягоная будучыня залежыць ад выніку суду).

Расея экстрадуе ў Беларусь яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў

Супрацоўнікі памежнай службы выставілі ўсім траім абвінавачанне паводле арт. 264 абз. 2 Крымінальнага кодэксу аб нелегальным перасячэнні мяжы, згодна з якім Віталю пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі, а ягоным сябрам – ад 6 месяцаў да 8 гадоў зняволення.

Да судовай справы далучылася польская Асацыяцыя прававога ўмяшання. Сябра праўлення асацыяцыі, юрыст Малгажата Язьвіньска ўзгадвае артыкул 33.1 Жэнеўскай канвенцыі аб статусе ўцекачоў, які забараняе крыміналізаваць незаконнае перасячэнне мяжы ўцекачамі, і кажа, што Віталь не мог легальна перайсці польска-беларускую мяжу, бо ў Беларусі яго пераследавалі, у яго забралі пашпарт і ён быў у вышуку паводле ордару на арышт.

Беларуска была вымушаная ўцякаць з Санкт-Пецярбургу праз пераслед за акцыі салідарнасці

ЗК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны