У Маладзечне таксіст выкінуў з салону падатковую інспектарку – выцягнуў яе за ногі


Таксіст у Маладзечне выкінуў з аўтамабіля жанчыну, калі даведаўся, што тая – работніца падатковай інспекцыі і праводзіць кантрольныя мерапрыемствы.

Сайт УУС Менгарвыканкаму паведамляе, што кіроўца таксі выцягнуў інспектарку, схапіўшы за ногі. На кіроўцу завялі крымінальную справу.

Паводле прэс-службы Маладзечанскага РАУСу, кіроўца таксі давёз жанчыну да пункту прызначэння, узяў плату за паездку гатоўкай і не выдаў чэку. У сваю чаргу жанчына паказала кіроўцу пасведчанне падатковага інспектара і папрасіла прайсці ў «будынак дзяржоргану».

«Кіроўца таксі, ігнаруючы патрабаванні службовай асобы, не стаў выходзіць з аўтамабіля і працягнуў рух. На бліжэйшым аўтобусным прыпынку ён сілай, схапіўшы жанчыну за ногі, выцягнуў яе з машыны і з’ехаў у невядомым напрамку».

Паводле міліцэйскай інфармацыі, аператыўнікі хутка высветлілі асобу нелегальнага таксіста. Ім аказаўся 45-гадовы жыхар Маладзечна. У дачыненні кіроўцы распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 366 («Гвалт або пагроза гвалтам у дачыненні службовай асобы»).

Мужчыну пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
Эканаміст пра новы Падатковы кодэкс: «Хто вытрымае такія стаўкі, той і застанецца працаваць»
2022.01.04 22:00
Аб’ектыў
Чаму не ўвялі падатку на багацце для заможнага бізнесу?
2022.01.07 21:24

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў