Такаеў заявіў пра завяршэнне місіі АДКБ у Казахстане


Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў у сваім звароце 11 студзеня выказаўся аб перабыванні ў краіне вайсковага кантынгенту краінаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

Паводле Такаева, асноўная місія АДКБ завершаная. Праз два дні пачнецца вывад войскаў, паведамляе ORDA.

Таксама прэзідэнт Казахстану заявіў, што вывад кантынгенту зойме не больш як 10 дзён.

Hавiны
АДКБ накіруе «міратворцаў» у Казахстан на просьбу Такаева. У Алматы – страляніна
2022.01.06 08:41

Нагадаем, што ў ноч на 6 студзеня прэм’ер-міністр Арменіі ды старшыня Савету калектыўнай бяспекі АДКБ Нікол Пашыньян абвясціў, што ў сувязі са зваротам Такаева АДКБ накіруе ў Казахстан «калектыўныя міратворчыя сілы» на «абмежаваны тэрмін».

Паводле Такаева, замежныя войскі вырашылі ўвесці праз «пагрозу нацыянальнай бяспецы і суверэнітэту, выкліканай у тым ліку вонкавым умяшаннем». Хто менавіта звонку ўмешваецца ў казахскі пратэст, ён не ўдакладніў.

Hавiны
Беларускія вайскоўцы ў Казахстане будуць абараняць вайсковы аэрадром
2022.01.09 11:26

МГ belsat.eu

Стужка навінаў