СК назбіраў на анархістаў справу за 15 гадоў і на 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу


Следчы камітэт заявіў, што скончыў расследаванне чарговай палітычнай справы супраць актывістаў анархісцкага руху.

Паводле СК, нявыяўленыя асобы пры непасрэдным удзеле трох абвінавачаных, дваіх мужчынаў і дзяўчыны (31, 29 і 26 гадоў адпаведна), з 2005 да 2020 года мелі аўтаномныя суполкі ў рэгіёнах са сваймі нефармальнымі лідарамі, збіралі грошы, стварылі краму для продажу літаратуры, адзення і іншай атрыбутыкі, шукалі аднадумцаў. Імёны фігурантаў не называюцца, але ёсць падставы меркаваць, што сярод абвінавачаных – праваабаронца Марфа Рабкова.

Акцыя анархістаў у Варшаве.
Фота: СК

Адзначаецца, што 31-гадовы лідар ужо быў пад судом у 2011 годзе за ўдзел у шэрагу радыкальных акцый у Менску разам з Ігарам Аліневічам, Мікалаем Дзядком, Дзмітрыем Дубоўскім і іншымі прадстаўнікамі анархісцкага руху.

Таксама ў СК заяўляюць пра датычнасць 31-гадовага мужчыны і 26-гадовай дзяўчыны да падпалу падатковай інспекцыі Гомельскага раёну ў сакавіку 2017 года з выкарыстаннем кактэйляў Молатава. Іншых анархістаў, у тым ліку 24-гадовага жыхара Берасця, вінавацяць у тым, што яны ў чэрвені 2016 года кінулі ў будынак ГУБАЗіКу дымавую шашку.

Апроч таго, заяўляецца пра датычнасць фігурантаў да пашкоджання ў 2016–2020 гадах банераў з выявай праваахоўнікаў, фасадаў розных будынкаў, у тым ліку будынку Белтэлерадыёкампаніі, а таксама да падпалу білборда ў Івацэвічах. Вінавацяць анархістаў у перакрыцці дарог і блакаванні руху ў сакавіку 2017 года і траўні 2018-га ў Берасці.

Hавiны
У справе «Революционного действия», паводле якой праходзіць праваабаронца Марфа Рабкова, 160 тамоў
2021.12.26 10:49

Закідаюць падвіноўным і тое, што яны ў жніўні 2020 года распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы, якія змяшчаюць звесткі аб месцах і часе збору ўдзельнікаў пратэстаў.

У асобнае вядзенне вылучаная крымінальная справа ў дачыненні 26-гадовага Дзмітрыя Леўчука, 24-гадовага Артура Кандратовіча, 29-гадовых Рамана Халілава і Яўгена Жураўскага, якія цяпер жывуць у іншых краінах. Следства сцвярджае, што 29 верасня 2021 года Халілаў і Жураўскі разам з іншымі асобамі каля амбасады Беларусі ў Польшчы правялі акцыю пратэсту, падтрымліваючы Андрэя Зельцара.

Дзеянні дзесяці фігурантаў у залежнасці ад ролі кожнага з іх кваліфікаваныя паводле Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1, 2 арт. 285 («Стварэнне злачыннай арганізацыі і ўдзел у ёй»);
  • ч. 1, 2, 3 арт. 293 («Масавыя беспарадкі»);
  • ч. 1, 3 арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці»);
  • арт. 341 («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»);
  • ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»);
  • ч. 2, 3 арт. 339 («Хуліганства»);
  • ч. 3 арт. 218 («Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці»);
  • ч. 2 арт. 295-3 («Незаконныя дзеянні адносна да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў»);
  • ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»);
  • ч. 1, 3 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»).
Артыкулы
«Душылі пакетам, рэзалі скуру на пятах». Анархіст «групы Аліневіча» распавёў пра катаванні пасля затрымання
2021.12.28 14:59

Аанархісты змешчаныя пад варту. Справу перадаюць пракурору для накіравання ў суд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў