Штам о-мікрон можа заразіць 50 % еўрапейцаў у бліжэйшыя два месяцы, – рэгіянальны дырэктар WHO


Хваля інфекцыяў каронавірусам можа патапіць сістэмы аховы здароўя ў Еўропе. І лічыць вірус эндэмічным, як грып, яшчэ рана: ён занадта непрадказальны.

Люди в масках на улицах Минска, масочный режим в городе
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына ў масцы ў Менску, Беларусь. Лістапад 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Дырэктар Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (WHO) Ганс Клюге ў размове з «The Guardian» даў прагноз аб распаўсюдзе новага штаму каронавірусу ў Еўропе: у наступныя 6-8 тыдняў больш за палову насельніцтва рэгіёну заразіцца каронавірусам.

Штам о-мікрон выявілі ў 50 з 53 краінаў еўрапейскага рэгіёну. У першы тыдзень 2022 года ў Еўропе зафіксавалі звыш 7 млн новых выпадкаў COVID-19, што ўдвая больш, чым было за два тыдні да таго. У 26 краінах штотыдзень каронавірусам заражаецца па больш як 1 % насельніцтва.

Хуткасць распаўсюду беспрэцэдэнтная. А цяпер вірус найбольш пагражае невакцынаваным, а пры тым рухаецца па Еўропе з захаду на менш вакцынаваны ўсход. Напрыклад, у Даніі падчас «выбуху о-мікрону» шпіталізавалі невакцынаваных у шэсць разоў больш, чым цалкам вакцынаваных.

Успрымаць каронавірус як хваробу кшталту эндэмічнай (пастаянна прысутнай у папуляцыі ў нейкай мясцовасці) яшчэ рана, лічаць у WHO: распаўсюд вірусу яшчэ не настолькі прадказальны і стабільны, застаецца зашмат няпэўнасці, бо вірус хутка эвалюцыянуе.

Шчыра кажучы
Медык: Статыстыцы пра ковід не верыць ніхто, нават Міністэрства аховы здароўя
2022.01.05 17:02

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі вакцынаваныя прынамсі адной дозай 4,966 млн чалавек (53 % насельніцтва), дзвюма дозамі – 3,946 млн (42 %). Паказнік вакцынацыі ўжо лепшы за Расею і Славаччыну, а не толькі Украіну і Балгарыю. Але сапраўднасць статыстыкі Мінздароўя Беларусі выглядае фальсіфікаванай, а беларусаў вакцынуюць расейскай і кітайскай вакцынамі, эфектыўнасць якіх супраць штаму о-мікрон выклікае сумневы – прынамсі, без трэцяй дозы.

Краінам, дзе ўжо лютуе о-мікрон, Клюге раіць ставіць у прыярытэт абарону ўразлівых групаў, у тым ліку ў першую чаргу вакцынаваць і тэставаць уразлівых першаснымі і «бустэрнымі» дозамі вакцыны, даваць магчымасць дыстанцыйнай працы, а таксама скарачаць тэрміны самаізаляцыі і каранціну толькі тады, калі гэта неабходна для непарыўнасці крытычна важных паслугаў.

Hавiны
Праўда і міфы пра COVID-19. У 404 словах і шасці вялікіх разборах
2021.11.03 08:31

АА belsat.eu

Стужка навінаў