Польскія жаўнеры перахапілі кантрабандны беспілотнік на мяжы з Беларуссю

Польская 18-я механізаваная дывізія паведаміла праз Facebook, што ўначы з 9 на 10 студзеня яе байцы захапілі недалёка ад Янава-Падляскага беспілотнік, які, верагодна, выкарыстоўваўся для кантрабанды. Яго перадалі памежнікам.

Беспілотнік, захоплены на польска-беларускай мяжы. Янаў-Падляскі, 10 студзеня 2022 г. Фота: 18 Dywizja Zmechanizowana / Facebook

Захоплены лятальны апарат уяўляе сабой невялікі высакаплан з двума электрарухавікамі, якія круцяць драўляныя прапелеры. На фотаздымках бачна, што беспілотнік зроблены пераважна з полістыролу.

Беспілотнік, захоплены на польска-беларускай мяжы. Янаў-Падляскі, 10 студзеня 2022 г. Фота: 18 Dywizja Zmechanizowana/ Facebook

Гэта адна са шматлікіх знаходак на еўрапейскіх межах з Беларуссю. Памежнікі ўжо спынялі тут дроны-квадракоптары, беспілотнік-чыгуначнік, а нядаўна яшчэ і штучную крыгу. Гэтыя прылады выкарыстоўваюцца для кантрабанды цыгарэтаў.

Беспілотнік, захоплены на польска-беларускай мяжы. Янаў-Падляскі, 10 студзеня 2022 г. Фота: 18 Dywizja Zmechanizowana/ Facebook

Вядомыя таксама выпадкі перасоўвання цыгарэтных блокаў праз мяжу з дапамогай пантонаў, амфібіяў, механізаваных вешакоў. Карыстаюцца кантрабандысты і паслугамі вадалазаў.

Табакрыгаход! Літоўскія памежнікі вылавілі кантрабандныя цыгарэты ў фальшывых крыгах

Байцы 18-й механізаванай дывізіі падтрымліваюць памежнікаў у абароне мяжы з Беларуссю ў сувязі з міграцыйным крызісам, які працягваецца з канца траўня.

Летась памежная служба зафіксавала амаль 40 тыс. спробаў незаконнага мінання польска-беларускай мяжы. У снежні іх было 1,7 тыс., яшчэ 8,9 тыс. – у лістападзе, 17,5 тыс. – у кастрычніку, 7,7 тыс. – у верасні, 3,5 тыс. – у жніўні.

«Стрэл з сігнальнага пісталета – сігнал для пераходу». Польскі жаўнер аб дзейнасці беларускіх службаў

pj / belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны