Памёр кіраўнік Еўрапарламенту, які падтрымліваў Беларусь


Старшыня Еўрапарламенту Давід Сасолі памёр 11 студзеня ў веку 65 гадоў, паведамляе ANSA са спасылкай на яго прадстаўніка Рабэрта Куіллё.

Сустрэча Давіда Сасолі і Святланы Ціханоскай у Вільні.
Фота: Paulius Peleckis / European Parliament

Прычына смерці – ускладненні, якія ўзніклі пасля парушэння працы імуннай сістэмы. Палітык памёр у анкалагічным цэнтры ў італьянскім горадзе Авіяна (Aviano). Яго шпіталізавалі 26 снежня.

Італьянскі палітык і журналіст Давід Сасолі (David Sassoli) быў упершыню абраны ў Еўрапарламент у 2009 годзе. Пасаду старшыні заняў у 2019-м.

У снежні 2020 года менавіта Давід Сасолі ўручыў беларускай дэмакратычнай супольнасці прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі». Палітык выступаў за далейшы санкцыйны ціск на ўлады Беларусі ды Расеі ды неаднаразова сустракаўся са Святланай Ціханоўскай.

Hавiны
Кіраўнік Еўрапарламенту заклікаў да санкцыяў супраць Расеі праз крызіс у Беларусі
2021.05.30 09:59

МГ belsat.eu

Стужка навінаў