«Пакуль я ляцеў, там усё і пачалося». Шоўмен Дзмітрый Кахно – пра паездку ў Казахстан і эвакуацыю адтуль


Вядомы беларускі шоўмен, тэлевядоўца Дзмітрый Кахно 5 студзеня паляцеў у Казахстан, у Алматы. У сваім «Інстаграме» Кахно распавёў пра тое, як трапіў у краіну, ахопленую надзвычайным становішчам, і як эвакуяваўся адтуль.

Шоўмен Дзмітрый Кахно распавёў у сторыз у «Інстаграме» пра сваю паездку ў Казахстан.
Фота: Дзмітрый Кахно/Instagram

«Ніколі не ведаеш, чым можа скончыцца звычайная паездка на два дні. Вылятаеш у горад прыгожых гор і бурных рэк, а прылятаеш – вось сюды, – напісаў шоўмен у сторыз, суправаджаючы аповед здымкамі з самалёта і фота вайскоўцаў у аэрапорце. – Я прыбыў у Алматы 5 студзеня. Пакуль я ляцеў, там усё і пачалося. Такой паездкі я дакладна не планаваў».

У Алматы беларус быў вымушаны пераехаць з гатэлю да сяброў. Кахно распавёў таксама, што ўпершыню чуў такую моцную страляніну, і выклаў відэа з гукам стрэлаў у начным горадзе.

Шоўмен Дзмітрый Кахно распавёў у сторыз у «Інстаграме» пра сваю паездку ў Казахстан.
Фота: Дзмітрый Кахно/Instagram
Шоўмен Дзмітрый Кахно распавёў у сторыз у «Інстаграме» пра сваю паездку ў Казахстан.
Фота: Дзмітрый Кахно/Instagram
Шоўмен Дзмітрый Кахно распавёў у сторыз у «Інстаграме» пра сваю паездку ў Казахстан.
Фота: Дзмітрый Кахно/Instagram

Вяртаўся ў Маскву Дзмітрый эвакуацыйным рэйсам на самалёце ІЛ-76. Палёт цягнуўся 5,5 гадзіны.

«У самалёце 4 ілюмінатары і нуль туалетаў. Было кепска дзяўчыне. Відаць, панічная атака. Яе хутка адкачалі лекары, а ў астатнім, нягледзячы на дзікі шум 4 рухавікоў, даляцелі мы цалкам сабе камфортна. У такія моманты асабліва адчуваецца еднасць людзей», – распавёў Кахно пра вяртанне з Казахстану.

Шоўмен Дзмітрый Кахно распавёў у сторыз у «Інстаграме» пра сваю паездку ў Казахстан.
Фота: Дзмітрый Кахно/Instagram
Шоўмэн Дзмітрый Кахно распавёў у сторыз у Інстаграме пра сваю паездку ў Казахстан.
Фота: Дзмітрый Кахно/Instagram
Шоўмен Дзмітрый Кахно распавёў у сторыз у «Інстаграме» пра сваю паездку ў Казахстан.
Фота: Дзмітрый Кахно/Instagram

Дзмітрый Кахно да 2020 года працаваў вядоўцам на беларускім дзяржаўным тэлебачанні. 2 верасня 2020 года быў затрыманы ў Менску і асуджаны на 10 содняў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пасля вызвалення Дзмітрый з’ехаў у Расею.

Ганна Ганчар, belsat.eu

 

Стужка навінаў