Беларус учыніў самагубства ў карцары маскоўскага СІЗА

Цягам апошніх двух тыдняў у маскоўскім СІЗА-4 («Мядзведзь») забілі сябе два зняволеныя. Адзін з іх – грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведамляе interfax.ru са спасылкай на сябру Рады ў правах чалавека пры прэзідэнту РФ Еву Меркачову.

«У дваццатыя дні снежня ўчыніў самагубства абвінавачаны паводле артыкулу аб сексуальным гвалце грамадзянін Беларусі, у студзені – падазраваны ў захоўванні наркотыкаў», – паведаміла выданню Ева Меркачова.

Яна ўдакладніла, што абвінавачаны ў гвалце забіў сябе ў карцары, куды яго змясцілі пасля бойкі.

Праваахоўныя органы пакуль не пракаментавалі гэтых смерцяў. Дасведчаная крыніца паведаміла агенцтву, што з нагоды здарэнняў праводзяцца праверкі і высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэнняў.

«Белыя халаты» распавялі, што не так з афіцыйнай версіяй смерці Дзмітрыя Усхопава

ЗК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны