Апублікаваны закон, які вяртае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў


На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны закон № 144-3 ад 4 студзеня, якім уводзіцца крымінальная адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў і адміністратыўная – за збор сродкаў на выплату штрафаў. Закон набывае моц праз 10 дзён пасля апублікавання, то бок 21 студзеня.

Законам у Крымінальны кодэкс вяртаецца артыкул 193-1 («Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду або ўдзел у іх дзейнасці»). Артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу быў зліквідаваны ў канцы 2018 года, а цяпер вяртаецца зноў.

Артыкулы
У Беларусі вяртаюць крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў
2021.12.21 12:28

Паводле яго, будзе карацца штрафам, арыштам або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў арганізацыя ці ўдзел у дзейнасці палітычнай партыі, іншага грамадскага абʼяднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду, у дачыненні якіх набыло моц рашэнне аб ліквідацыі або прыпыненні дзейнасці. Такое ж пакаранне прадугледжанае за арганізацыю дзейнасці або ўдзел у дзейнасці тых структураў, якія не прайшлі дзяржаўнай рэгістрацыі. Артыкул 193-1 будзе ўжывацца пры адсутнасці прыкмет злачынства, прадугледжаных артыкулам 423-1 («Невыкананне рашэння аб прызнанні арганізацыі, дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка экстрэмісцкімі, аб спыненні дзейнасці прадстаўніцтва замежнай або міжнароднай арганізацыі і (або) прыпыненні іх дзейнасці»).

Артыкул не распаўсюджваецца на арганізацыю і ўдзел у дзейнасці, калі яны накіраваныя на ліквідацыю парушэнняў, якія паслужылі падставай для вынясення дзяржорганам рашэння аб прыпыненні дзейнасці. Таксама артыкул не распаўсюджваецца на выпадкі, калі арганізацыя дзейнасці і ўдзел у ёй звязаныя з дзяржаўнай рэгістрацыяй.

Асобы, якія добраахвотна спынілі дзеянні, прадугледжаныя артыкулам 193-1, і паведамілі пра гэта дзяржорганам, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці, калі ў іх дзеянні няма складу іншага злачынства. Пры гэтым вызваленне ад крымінальнай адказнасці не прадугледжваецца, калі асобы здзейснілі аналагічныя дзеянні цягам двух гадоў пасля добраахвотнага спынення дзейнасці.

Аб’ектыў
Да чаго прывядзе масавае знішчэнне НКА?
2021.12.29 22:18

З КаАП выключаны артыкул 24.57 («Незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага абʼяднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду або ўдзел у іх дзейнасці»).

А артыкул 24.23 КаАП дапаўняецца часткай 7, якая прадугледжвае адміністратыўную адказнасць за збор грошай ці іншую дапамогу дзеля кампенсацыі выдаткаў асобаў, прыцягнутых да адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. За гэта ўведзены штраф ад 5 да 30 б.в. (цяпер 160–960 рублёў) з канфіскацыяй прадмета адміністратыўнага правапарушэння для фізічных асоб. Штраф для юрыдычных асоб складзе да 100 % ад сумы (кошту) прадмета адміністратыўнага правапарушэння з яго канфіскацыяй або без канфіскацыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў