АДКБ выведуць з Казахстану, але дзе Назарбаеў? Стрым «Белсату»


Журналісты «Белсату» і нашыя калегі з «Вот так ТВ» у жывым эфіры абмяркоўваюць апошнія падзеі ў Казахстане.

Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў раніцай 11 студзеня паведаміў пра тое, што вывад войскаў АДКБ з краіны пачнецца ўжо праз два дні і зойме не больш як 10 дзён.

Таксама ён афіцыйны мяняе ўрад і абяцае пазней правесці рэформы.

Тым часам дагэтуль невядома, дзе першы кіраўнік краіны Нурсултан Назарбаеў.

Ад газу да адстаўкі

Пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня ў горадзе нафтавікоў Жанаўэзене пасля таго, як улады ўдвая павысілі цану на звадкаваны газ. Першапачаткова пратэстоўцы патрабавалі толькі знізіць цану, але пасля з’явіліся палітычныя патрабаванні, перадусім – адхіліць ад улады Назарбаева.

6 студзеня Камітэт нацыянальнай бяспекі Казахстану пачаў дасудовае расследаванне дзяржаўнай здрады паводле арт. 175 ч. 1 Крымінальнага кодэксу Казахстану. У гэты ж дзень у краіну пачаўся ўвод войскаў АДКБ.

З канца 2021 года першы прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў ніяк не каментаваў падзеяў і не зʼяўляўся на публіцы.

belsat.eu

Стужка навінаў