Сёння грамадзяне Злучаных Штатаў абіраюць прэзідэнта. Паводле апытанняў, рэспубліканец Міт Ромні зусім нязначна саступае дзейнаму прэзідэнту Бараку Оўбаму.
BBC правяло «глабальнае апытанне» ў 21 краіне: Брытаніі, Францыі, Нямеччыне, Іспаніі, Польшчы, Турцыі, Канадзе, Бразіліі, Панаме, Мексіцы, Перу, Кеніі, Нігерыі, Аўстраліі, Інданезіі, Паўднёвай Карэі, Індыі, Японіі, Малайзіі, Кітаі ды Пакістане. У рэспандэнтаў пыталіся: за каго вы прагаласавалі б на амерыканскіх выбарах, калі б мелі гэткую магчымасць?
Барак Оўбама ўпэўнена перамог у большасці краінаў, блізкі вынік у кандыдатаў у Кеніі і ў Польшчы.
«Белсат» запытаў жыхароў Менску, каго яны падтрымалі б на сённяшніх выбарах.
Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.
belsat.eu