Увесь свет, а перадусім Амерыка рыхтуецца да Гэлаўіну. У горадзе Роквіл штату Мэрылэнд у самы страшны дзень у годзе запрашаюць наведаць Дом з прывідамі. Ён месціцца ў закінутым будынку гандлёвага цэнтру і са страшнаю сілаю прыцягвае мясцовых смельчакоў. Без стальных нерваў лепш сюды не заходзіць: дом кішыць зомбі, ведзьмамі ды іншымі страшнымі пачварамі. Гэтым ён адрозніваецца ад класічных пакояў жахаў.
ДЖАСТЫН ЎОТСАН, СУАРГАНІЗАТАР ПРАЕКТУ:
„Вы маеце дачыненне з рэальнымі людзьмі, а не з чымсьці, што выскоквае са сцяны. Акторы маюць уласны розум – або, можа, і не, бо яны зомбі. Гэтак, яны бачаць, што палохае чалавека, і пужаюць яго”. {movie}Агляд падзеяў культуры (31.10.2012)|right|7240{/movie}
Дзеля такога эфекту працуюць прафесійныя грымёры ды ідуць у хаду адмысловыя гаджэты. Цяпер, у Гэлаўін, працы ў іх хоць адбаўляй. Але, як адзначаюць гаспадары дому з прывідамі, усё лета яны рыхтуюцца да сезону, наведваюць семінары і абменьваюцца досведам з калегамі па страшным цэху.
Іншыя тэмы: у галэрэі „Ў” узгадалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У Сікстынскую капэлу абмяжуюць доступ турыстаў.
belsat.eu