Людзей у завіруху пагналі збіраць яблыкі


Пасля скандальнай тэлефанаграмы з аблвыканкаму пра ўбіранне лёну, віцебскія ўлады зноў вызначыліся.

Ліст пра тое, як з Воршы людзей пагналі ў Талачынскі раён збіраць яблыкі ў часе снегападу, актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандр Мікулін атрымаў праз электронную пошту: «Было гэта 26 кастрычніка. І ў той дзень выпаў першы снег, схавацца ад яго не было куды: людзі мерзлі, а машыны, каб загрузіць сабраныя яблыкі, давялося чакаць даволі доўга. Пад снегападам стаялі настаўнікі, дактары, работнікі прамысловых прадпрыемстваў, якіх паслалі ў гаспадарку «па разнарадцы», не падумаўшы пра тое, у якіх умовах ім давядзецца ажыццяўляць тую «шэфскую дапамогу».

{movie}У Талочынскім раёне збіраюць яблыкі. Відэа, дасланае Аляксандру Мікуліну|left|7236{/movie}Нядаўна ў медыі трапіла тэлефанаграма, падпісаная старшынём Віцебскага аблвыканкаму Аляксандрам Косінцам з загадам тэрмінова мабілізаваць 7–10 тысяч асобаў убіраць лён.

belsat.eu

Стужка навінаў