“Чорную панну Нясвіжу” паставілі ў Пінску. Агляд падзеяў культуры


Самая містычная беларуская легенда – паданне пра Чорную панну Нясвіжу – цяпер і на сцэне Палескага драматычнага тэатру. Гэта першы спектакль пра таямнічую гісторыю кахання Барбары Радзівіл і караля Жыгімонта Аўгуста, які паставілі не ў Менску. Квіткі на п’есу разышліся яшчэ за два тыдні да прэм’еры.
Гэта можна палічыць авансам даверу для рэжысёра спектаклю Паўла Марыніча, якога палескія аматары тэатру ўжо ведаюць з іншых інсцэнізацыяў. “Чорную панну Нясвіжу” рэжысёр паставіў на аснове п’есы Аляксея Дударава, але ва ўласнай інтэрпрэтацыі. {movie}Агляд падзеяў культуры (30.10.2012)|right|7216{/movie}
У спектаклі Павел Марыніч выступіў таксама як выканаўца ролі Жыгімонта: актор, што меўся граць галоўную ролю, з’ехаў за месяц да прэм’еры. Плыннасць кадраў – увогуле балючы пункт для Палескага драматычнага тэатру. Аднак выканаўца іншай галоўнай ролі – ролі Барбары – прызнаецца, што для яе граць сваю гераіню – не толькі гонар, але магчыма, што і лёс.
АНТАНІНА РАКАЛО, ВЫКАНАЎЦА РОЛІ БАРБАРЫ:
“Я хачу адкрыць вам таямніцу. Не ведаю, містыка гэта ці не, але калі я чытала легенду пра Барбару Радзівіл, пра тое, як яна памерла і як Жыгімонт аплакваў яе, ён быў у жалобе і плакаў, і называў як Бася, у мяне ўсё ўнутры скаланулася, бо ў дзяцінстве мяне мама і тата называлі Бася, Басенька”.
На жаль, спектакль паставілі на расейскай мове – гэтак, кажуць у тэатры, прасцей для актораў.
Адначасова ў тэатры спадзяюцца, што для кагосьці з гледачоў п’еса стане штуршком для вывучэння нашай гісторыі – не менш захапляльнай, чым самыя цікавыя галівудскія сцэнары.
Іншыя тэмы: у Кубе пачаўся міжнародны фестываль балету. Выстава Густафа Клімта адчынілася ў Лондане.
belsat.eu

Стужка навінаў