Дзмітрыеў прапаноўвае апазіцыі яднацца вакол Курапатаў


Кампанія «Гавары праўду!» заклікае да супольнага супрацьстаяння пабудове рэстарану ва ўрочышчы Курапаты побач з месцам масавага пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

“Сам лёс дае магчымасць апазіцыі, якая так шмат кажа пра аб’яднанне, насамрэч аб’яднацца вакол годнай справы замест пустых спрэчак пра аб’яднанне”, – заклікаў Андрэй Дзмітрыеў. {movie}Андрэй Дзмітрыеў пра рэстаран каля Курапатаў|right|7214{/movie}

Намеснік старшыні кампаніі “Гавары праўду!” таксама нагадаў, што кампанія звярталася ў Менскі аблвыканкам з прапановаю перанесці рэстаран. Раней аблвыканкам выкарыстаў такую тактыку пры спрэчцы з “Макдональдсам”. На думку кіраўніцтва “Гавары праўду!”, ужо пабудаваныя памяшканні можна выкарыстаць для стварэння музею рэпрэсіяў і памяці рэпрэсаваных.

“Паводле закону, гэтая зямля выдзеленая правільна, тут няма да чаго прычапіцца. Але гэта выключны выпадак, які патрабуе выключных захадаў. Ніхто не будуе забаўляльнага комплексу на братэрскай магіле. І не таму, што гэта забаронена законам. Гэта чалавечая памяць і мараль. Гэта прынцыповае пытанне стаўлення да гісторыі. Мы не шукаем вайны, мы спрабуем дамовіцца. Мы хочам, каб і інтарэсы бізнесу былі захаваныя, і памылка аблвыканкаму была выпраўленая”, – адзначыў Дзмітрыеў 30 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Ён прапаноўвае стварыць працоўную групу, якая ўзяла б на сябе выкананне шэрагу задачаў. Сярод іх – правядзенне інфармацыйнай кампаніі з мэтаю патлумачыць насельніцтву, якое значэнне мае для Беларусі ўрочышча Курапаты; націснуць на бізнес-структуру, якая займаецца будаўніцтвам; паведаміць грамадству пра стаўленне да праблемы розных органаў улады.

belsat.eu

Стужка навінаў