У ЗША бушуе ўраган: «Белсат» дазваніўся да відавочца з Нью-Джэрзі


Цэнтр урагану Сэндзі дасягнуў узбярэжжа штату а 3-й ночы паводле менскага часу.

Паводле стану на раніцу аўторка, 30 кастрычніка, ахвярамі трапічнага шторму Сэндзі ў ЗША сталі 14 чалавек. Стыхія выклікала рэкорднае павышэнне ўзроўню вады ля ўзбярэжжа Нью-Ёрку і пакінула без электрычнасці 7,1 млн чалавек.

{movie}Ураган “Сэндзі” ў ЗША: размова з відавочцам|left|7204{/movie}Напярэдадні моцнага ўдару стыхіі ў Нью-Джэрзі “Белсат” паразмаўляў з мясцовым жыхаром Сержуком Сокалавым-Воюшам. Паводле яго, праз Сэндзі спынілася датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта ЗША, а ў крамах зніклі харчы і генератары: людзі рыхтаваліся сядзець дома без электрычнасці.

Агулам ад Сэндзі могуць пацярпець каля 50 млн чалавек на тэрыторыі 11 штатаў і федэральнай акругі Калумбія.

belsat.eu

Стужка навінаў