Эканамісты: грошай за разбаўляльнікі Расея не атрымае, але і так будзе цяжка


Выглядае на тое, што стварыць навагодні настрой сёлета будзе складана: Расея просіць, каб Беларусь вярнула $ 1.5 млрд за разбаўляльнікі, цэны на харчаванне імкліва растуць, а вяртаць у наступным годзе давядзецца амаль удвая больш пазыкаў, чымся сёлета.

За разбаўляльнікі не разлічымся

Паводле эканаміста Аляксандра Сінкевіча, схема экспарту беларускіх прадуктаў з расейскай нафты была як бы легальная, да таго ж гэтых грошай Беларусь проста не мае. {movie}Аляксандр Сінкевіч пра растваральнікі|right|7187{/movie}

«Пагадненні Мытнага саюзу не прадугледжваюць такога вяртання, таму з юрыдычнага пункту гледжання Беларусь усё робіць чыста. Але мы ведаем, што пытанне будзе вырашацца хутчэй сілавым ціскам і юрыдычныя нормы не маюць значэння. Гэта станецца толькі падважнікам дадатковага ціску і будзе мець за мэту адбор найбольш прыбытковых беларускіх прадпрыемстваў», – канстатуе адмысловец.

За «геніяльную» схему экспарту разбаўляльнікаў Беларусь можа паплаціцца тымі ж нафтаперапрацоўчымі прадпрыемствамі або нават «Беларуськаліем», мяркуе Сінкевіч. Апроч таго, варта ўзгадаць, што планаў прыватызацыі, прадугледжанай крэдытамі ЕўрАзЭС, беларускі бок так і не выканаў. Гэтым разам Расея ўжо не будзе «прасіць», а запатрабуе ад Менску канкрэтных дзеянняў.

Грошай проста няма

Тым часам, набраўшы крэдытаў, трэба ўлазіць у чарговыя даўгі, каб вярнуць папярэднія. Паводле эканаміста Леаніда Злотнікава, зрабіць гэта будзе нялёгка. {movie}Леанід Злотнікаў пра эканамічную сітуацыю|right|7188{/movie}

«Калі ўзяць дзяржпазыку, то гэта прыкладна $ 3,6 млрд. Такіх грошай ва ўладаў проста няма. Міністр фінансаў ужо сказаў, што нам давядзецца прыкладна паўтара мільярда пазычаць, каб вярнуць пазыкі. Да таго ж трэба вярнуць пазыкі прадпрыемствам і банкам… Сёння такіх грошай практычна няма», – сцвярджае Злотнікаў.

Таму Беларусь і шукае новых крэдытораў дзе толькі можа. Гэтак, сёння прэм’ер Міхаіл Мясніковіч заявіў, што разлічвае на новы крэдыт МВФ. Беларускі бок традыцыйна абяцае правесці адпаведную працу і выканаць усе патрабаванні фонду. Чаму МВФ мусіць паверыць гэтым разам – невядома.

belsat.eu

Стужка навінаў