Дзень ушанавання паўстання 1863 скончыўся затрыманнямі


Як паведамляе сайт volkovysk.by, пасля ўскладання кветак затрымалі актывіста руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка, які быў на імпрэзе з бел-чырвона-белым сцягам на флагштоку. Пазней у пастарунак трапілі актывісты Алесь Крот і Станіслава Гусакова.

Грамадскія актывісты сабраліся ў Свіслачы, каб ушанаваць памяць удзельнікаў паўстання 1863 года. Яны ўсклалі кветкі на магіле Віктара Каліноўскага і да помнікаў героям паўстання, Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведалі вёску Якушоўка, дзе захаваліся рэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх.

Як паведамляе volkovysk.by, увесь гэты час за актывістамі сачылі міліцыянты ў цывільным і здымалі ўсё на камеру. На затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, суд мае адбыцца ў панядзелак.

belsat.eu

Стужка навінаў